Міньё — карта Іспаніі (), Мінью () — рака ў Іспаніі і Партугаліі. Даўжыня — 340 км, плошча басейна — 22,5 тыс. км². Вытокі Міньё знаходзяцца ў Кантабрыйскіх гарах у раёне Мейра правінцыі Луга, далей рака працякае па ўзгорыстай мясцовасці аўтаномнай супольнасці Галісія. Пасля ўпадзення галоўнага прытока, ракі Сіль, даліна робіцца шырэйшай. Апошнія 80 км да ўпадзення ў Атлантычны акіян Міньё з’яўляецца мяжой Іспаніі і Партугаліі.

На рацэ пабудавана пяць ГЭС з невялікімі вадасховішчамі. Даліна ракі мае ўрадлівыя глебы і цёплы субтрапічны клімат з доўгім цёплым летам і мяккай вільготнай зімой і з’яўляецца важным сельскагаспадарчым раёнам з вырошчваннем збожжа, вінаграда, бульбы. Таксама распаўсюджана садоўніцтва, шмат пашы для жывёлагадоўлі. Увосень і ўзімку назіраюцца паводкі, улетку — межань. За 33-40 км ад вусця рака з’яўляецца суднаходнай.

Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Іспаніі Катэгорыя:Рэкі Партугаліі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян