Мі́шневіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Мішневічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Валатоўкі, Грабянцы I, Грабянцы II, Мазуры, Папялыгі, Саўчонкі і Старыновічы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна, 18 сакавіка 1963 года перададзены Гарадоцкаму раёну, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 32 населеныя пункты (Баравая, Гапонава, Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Казьяны, Калышкі, Канцы I, Канцы II, Карлава, Корасць, Красамай, Краснаполле, Куксы, Панамары, Панячына, Прудок, Рудня, Саломенка, Скаціца, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі, Ціжма і Шавекі), якія да 30 ліпеня 1966 года ўваходзілі ў склад Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёнаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).. 12 студзеня 1968 года ў склад адноўленага Казьянскага сельсавета перададзены 31 населены пункт (Баравая, Гапонава, Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Казьяны, Калышкі, Канцы I, Канцы II, Карлава, Корасць, Красамай, Краснаполле, Куксы, Панамары, Панячына, Прудок, Саломенка, Скаціца, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі, Ціжма і Шавекі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мішневіцкага сельсавета 30 населеных пунктаў. 26 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казьянскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Гарэлая Града, Глушыцы, Гульбішча, Заложнае, Запалянка, Заполле, Казьяны, Калышкі, Красамай, Панамары, Роўнае, Скаціца, Ставіца, Сураўні, Хрыпкі і Шавекі)Решение Витебского областного Совета депутатов от 26 сентября 2002 г. № 162 Об упразднении Козьянского сельсовета и изменении границ Мишневичского сельсовета Шумилинского района Витебской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1201 чалавек, з іх 95,9 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 822 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе