Курт Цадэк Левін (;  — ) — нямецкі і амерыканскі псіхолаг, ідэі якога аказалі вялікі ўплыў на амерыканскую сацыяльную псіхалогію і многія іншыя школы і напрамкі, у тым ліку на тэорыю культурнага развіцця Льва Выгоцкага і даследчыкаў «кола Выгоцкага». Многія пытанні, якімі ён займаўся, зрабіліся асноватворнымі для псіхолагаў — узровень дамаганняў, групавая дынаміка, сацыяльная перцэпцыя, гульнявыя сітуацыі, імкненне да поспеху і пазбяганне няўдач, тэорыя поля, часовая перспектыва.