S.T.A.L.K.E.R.: Call of Pripyat (, ) — камп’ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы з элементамі ролевай гульні і survival horror ад украінскай кампаніі GSC Game World, сіквел S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобыля. Выхад гульні адбыўся 2 кастрычніка 2009 года..
Гульнявы працэс
S.T.A.L.K.E.R.: Покліч Прыпяці — гэта шутар ад першай асобы. У гэтым жанры ад гульца патрабуецца хуткасць рэакцыі і дакладнасць яго дзеянняў. У гульні прысутнічае мноства відаў агнястрэльнай зброі з краін Варшаўскага дагавору і НАТА, напрыклад, вінтоўкі АК-74 або HK G36. Мэта гульца — выканаць ўсе сюжэтныя заданні, аднак ў гульні таксама ёсць і дадатковыя місіі.
Сюжэт Пасля падзей ў Цені Чарнобыля УСУ вырашаюць правесці аперацыю «Фарватар» з дапамогай Мі-24, каб атрымаць кантроль над ЧАЭС, але падчас аперацыі ўсе ваенныя верталёты выходзяць з строю. Галоўны герой — былы «сталкер» і агент СБУ Дзегцяроў — павінен разабрацца ў прычынах краху аперацыі.
Ацэнкі
Гульня атрымала 80 балаў з 100 на сайце Metacritic. Крытык з сайта IGN піша: «Хоць S.T.A.L.K.E.R.: Call of Pripyat не здзіўляе так, як арыгінал, гэта выдатная гульня, якой павінен даць шанс чытач».
Катэгорыя:Шутары ад першай асобы Катэгорыя:Steam-гульні Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:S.T.A.L.K.E.R. Катэгорыя:Відэагульні 2009 года Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ва Украіне