Павел Паўлавіч Палубаяраў (, г. Тула, Расійская імперыя — , Масква) — галоўны маршал бранятанкавых войск (1962), Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія У РСЧА з лістапада 1919 года. Скончыў Тульскія пяхотныя камандныя курсы ў маі 1920 года, школу вышэйшага каманднага складу аўтабранявых частак у кастрычніку 1920 года. Браў удзел у грамадзянскай вайне ў Расіі.

Скончыў Ленінградскую аўтабранявую школу ў 1926 годзе, Вайсковую акадэмію механізавання і матарызацыі РСЧА імя І. В. Сталіна ў 1938 годзе і курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу пры Акадэміі Генеральнага штаба РСЧА ў студзені 1941 года.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Быў начальнікам аўтабранятанкавага кіравання Паўночна-заходняга фронту.

Корпус пад яго камандаваннем ў складзе Варонежскага, Паўднёва-заходняга і 1-га Украінскага франтоў браў удзел у контрнаступе пад Сталінградам, бітве пад Курскам, у Жытомірска-Бярдычаўскай, Праскураўска-Чарнавіцкай, Ільвоўска-Сандомірскай, Карпацка-Дуклінскай, Вісла-Одэрскай, Ніжне-Сілезскай і Верхне-Сілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях.

Літаратура

Катэгорыя:Маршалы бранятанкавых войскаў Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі баёў на Халхін-Голе Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 7-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС