Пандыверэ — карта Эстоніі () — адно з чатырох найбуйнейшых узвышшаў у паўночнай і цэнтральнай частцы Эстоніі. Размешчана на хвалістай раўніне вышынёй да 166 м. Названа ад аднайменнай вёскі Пандыверэ () воласці Вяйке-Маар’я () павета Ляэнэ-Вірумаа, размешчанага ў паўночна-ўсходняй частцы Эстоніі.
Прасціраецца паміж Ракверэ і Пайдэ, даходзячы на поўдні да возера Выртс’ярв. Складзена пераважна з вапнякоў. Вышыня над узроўнем мора на ўскраінах узвышша 80 м; найвышэйшыя пункты — Эмумягі (, 166 м, гэта максімальная адзнака над узроўнем мора ў Паўночнай Эстоніі), Келаверэ (, 156 м) і Эбаверэ (, 146 м).
Зноскі
Катэгорыя:Рэльеф Эстоніі