Іва́н Я́каўлевіч Бры́таў (, в. Жохава — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР, міністр тарфяной прамысловасці БССР (1970—1972).
Біяграфія З сялян. Член КПСС з 1945 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1965).
У 1942—1947 і 1952—1954 гадах у Савецкай Арміі. У 1949—1952 гадах начальнік здабычы торфу торфпрадпрыемства «Дунілава» Яраслаўскай вобласці. У 1954—1969 гадах дырэктар торфпрадпрыемства «Светлагорскае» Гомельскай вобласці. У 1969—1970 начальнік Упраўлення мясцовай прамысловасці Гомельскага аблвыканкама.
З 24 лютага 1970 года міністр тарфяной прамысловасці БССР.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Міністры паліўнай прамысловасці БССР