Іван Пятровіч Першукевіч (, в. Пятрэвічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — , Баранавічы) — чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы
Біяграфія Працаваў мулярам, потым слесарам дэпо ст. Орша. У 1934—1936 гадах служыў у Чырвонай Арміі. З 1939 года пасля заканчэння трохгадовай тэхнічнай школы працаваў машыністам паравознага дэпо чыгуначнай станцыі ў Кіраўскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну стаў ініцыятарам скораснага ваджэння франтавых эшалонаў.
У 1946 годзе вярнуўся ў Беларусь і быў прызначаны на інжынерную пасаду ва ўпраўленне Брэст-Літоўскай чыгункі. Але праца ў кабінеце была яму не па душы, і ён перайшоў у дэпо Баранавічы, працаваў машыністам-інструктарам. Зноў узначаліў брыгаду цягніка і давёў прабег лакаматыва да 1 мільёна 100 тысяч кіламетраў. Вадзіў саставы да выхаду на пенсію. Тры разы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.
Узнагароды У ліпені 1942 года быў узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць». У кастрычніку 1943 г. «за асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронту і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу» прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Уручаны знак «Ганаровы чыгуначнік». Чатырохразовы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. У жніўні 1957 г. узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Спасылкі Першукевіч Іван Пятровіч Вуліца Першукевіча
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання