Галі́на Анато́леўна Ісае́віч (, Віцебск, Беларусь — ) — беларуская мастачка шкла.
Біяграфія У 1951 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. Стварыла жывапісныя карціны «Іслач» і «Траццякоўшчына» (1955), «Родная Беларусь» (1958). У 1958 годзе на Сусветнай выставе ў Бруселі (Бельгія) атрымала бронзавы медаль за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»). У 1957—1985 гадах была галоўнай мастачкай Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР. Распрацавала ўзоры вырабаў са шкла і крышталю з тонкім спалучэннем адценняў і вытанчанасцю формаў: «Прыцемкі» (1968), «Цюльпаны» (1969), «Лета» (1971), «Вячэрні» і «Святочны» (1972), «Вясна» (1973), «Зарыва» (1975), «Святлафоры» (1976), «Серабрысты іней» (1980), «Зімовая казка» і «Папараць-кветка» (1982). Прысвяціла юбілеям тэматычныя кампазіцыі: «Ураджайная» (1957), «Кастрычнік» (1967), «Дружбы народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасць» (1982) і «Слава гераічнаму Мінску» (1983).
Узнагароды Узнагароджаная бронзавым медалём на Сусветнай выставе ў Бруселі (1958) за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»). Галоўная мастачка Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР (1957—1985).
Галерэя твораў у Нацыянальным мастацкім музее Беларусі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Майстры мастацкага шкла Беларусі