Бангко́кскі заліў — самая паўночная частка Сіямскага заліва, якая распасціраецца ад Хуахіна на захадзе да Сатахіпа на ўсходзе. У заліў сцякаюць тры найбуйнейшыя рэкі цэнтральнага Тайланда: Менам-Чао-Прая і яе рукаў Тхачын, Мэкхлонг і Бангпаконг.

Ля ўсходняга ўзбярэжжа заліва размяшчаюцца некалькі астравоў, такіх як Січанг, Лан і Пхай. Самая папулярная турыстычная лакацыя заліва — горад Патая, размешчаны на яго ўсходнім узбярэжжы. Папулярнае месца для рыбалкі, водных лыж, параглайдынгу, падводнага плавання. Недалёка ад узбярэжжа знаходзяцца астравы (у тым ліку і каралавыя) з пляжамі.

Катэгорыя:Сіямскі заліў Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Залівы Тайланда