Сяргей Гаўрылавіч Шыманскі (; , Сувалкаўская губерня — ) — савецкі фатограф.
Біяграфія Нарадзіўся ў Сувалкаўскай губерні (цяпер Польшча) у сям’і памочніка настаяцеля Сувалкаўскага Успенскага сабора. З 1914 па 1920 г жыў ва Уладзіміры, дзе скончыў рэальнае вучылішча. У 1922 годзе паступіў у Харкаўскі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у , навучаючы бездаглядных дзяцей мастацтву фатаграфіі, догляду і рамонту фотатэхнікі. На базе гэтай камуны быў створаны знакаміты .
Некалькі гадоў правёў ва ўкраінскай навуковай экспедыцыі ў Цэнтральны Цянь-Шань. Выпусціў кнігу «Фота у падарожжы» (Масква. «Мастацтва», 1937 г.), якая была дапаможнікам па фатаграфіі для турыстаў. Удзельнічаў у Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах. У сакавіку 1943 г. быў прызначаны спецыяльным фотакарэспандэнтам . З камандзіровак у абложаны Ленінград, на Чудское возера, у Талін, Рыгу, раён Будапешта прывозіў сотні негатываў.
З 1947 года працаваў у Галоўным упраўленні аховы помнікаў архітэктуры. Здымаў Ленінград, Мінск, Сярэднюю Азію, Прыбалтыку. Яго працы публікаваліся ў серыі «Архітэктурныя помнікі ў мастацкай фатаграфіі» (), выдаваліся наборы краявідных паштовак з яго фотаздымкамі. Пазаштатны фотакарэспандэнт часопіса «», ТАСС.
Спасылкі Сергей Гаврилович Шиманский. Музей Российской Фотографии
Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы СССР Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага інстытута народнай гаспадаркі