Брусельскі вольны ўніверсітэт () — бельгійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брусель. Навучанне вядзецца пераважна на нідэрландскай мове.

У Бруселі сёння ёсць два ўніверсітэты, назвы якіх азначаюць у перакладзе «Брусельскі вольны ўніверсітэт»: франкамоўны () і нідэрландамоўны (). Ніводзін з іх не выкарыстоўвае англійскі пераклад сваёй назвы ў якасці міжнароднага найменавання для пазбягання блытаніны.

Агульная характарыстыка Універсітэт утварыўся ў выніку расколу ў 1970 годзе адзінага да гэтага Брусельскага вольнага ўніверсітэта, які ў сваю чаргу быў заснаваны ў 1834 годзе фламандскім юрыстам П’ерам-Тэадорам Ферхагенам. Ён хацеў заснаваць незалежны ад дзяржавы і царквы універсітэт, дзе б панавала акадэмічная свабода. Адпаведна, універсітэт з’яўляецца плюралістычным — ён адкрыты для ўсіх студэнтаў на аснове роўнасці незалежна ад іх ідэалагічнага, палітычнага, культурнага або сацыяльнага паходжання — і кіруецца з дапамогай дэмакратычных структур, што азначае, што ўсе ягоныя члены — ад студэнтаў да прафесароў — удзельнічаюць у працэсах прыняцця рашэнняў.

ВНУ арганізавана ў 8 факультэтах, якія выконваюць тры цэнтральныя місіі ўніверсітэта: адукацыя, даследаванні і служэнне грамадству. Універсітэт дае адукацыю бакалаўрскага, магістарскага і доктарскага ўзроўняў каля 8 000 студэнтам і 1 000 аспірантам. Гэта таксама моцны даследчыцкі цэнтр, што ставіць яго на 189-ю пазіцыю сярод універсітэтаў па ўсім свеце. Яго навуковыя артыкулы ў сярэднім цытуюцца часцей, чым артыкулы любога іншага фламадскага ўніверсітэта.

Структура Факультэт права і крыміналістыкі Факультэт сацыяльных навук і бізнес-школа Факультэт псіхалогіі і педагагічных навук Факультэт (дакладных) і біяінжынерных навук Факультэт медыцыны і фармацыі Факультэт мастацтваў і філасофіі Факультэт інжынерыі Факультэт фізічнага выхавання і фізіятэрапіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Бельгіі Катэгорыя:Брусель