Танентаўнджы — карта Тайланда — горны хрыбет на захадзе Тайланда і часткова ў М’янме.

Працягласць хрыбта — каля 500 км. Максімальная вышыня — 2079 м. Хрыбет складзены пераважна гранітамі, вапнякамі і пясчанікамі. Раздзелены глыбокімі падоўжнымі далінамі на паралельна выцягнутыя горныя масівы (асабліва на захадзе і паўднёвым захадзе). На тэрыторыі хрыбта растуць лістападныя трапічныя лясы з прымешкай ціка, вышэй за 1200 м — участкі цвёрдалістых вечназялёных лясоў. У заходніх адгор’ях маюцца радовішчы цынкавых і вальфрамавых руд.

Крыніцы

Катэгорыя:Горы Тайланда Катэгорыя:Горы М’янмы Катэгорыя:Горныя хрыбты Азіі