Б’ёрнсцернэ Марцінус Б’ёрнсан (; , Квікне (Тынсет), Нарвегія — , Парыж, Францыя) — нарвежскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1903). Прэмія прысуджана «як даніна высакароднай, велічнай і шматбаковай паэзіі, якая заўсёды адзначана сьвежасцю свайго натхнення і незвычайнай чысцінёй духоўнага пачатку». Аўтар тэксту да гімна Нарвегіі.

Біяграфія Узначальваў Нарвежскі тэатр у Бергене (1857—58) і Крысціянійскі тэатр (1865—68), аддаваў перавагу нац. рэпертуару. Вядомы як майстар патрыятычнай лірыкі (у т.л. тэксту нарвежскага нацыянальнага гімна «Так, мы любім гэты край», 1859). Аўтар рамантычных аповесцяў з сялянскага жыцця «Сюнёве Сульбакен» (1857), «Арне» (1859), «Марш для нявесты» (1877) і інш., нацыянальна-гістарычных («Паміж бітвамі», 1857; «Кароль Сверэ», 1861; «Сігурд Злосны», 1862, і інш.) і сацыяльна-крытычных драм («Банкруцтва», «Рэдактар», абедзве 1875; «Кароль», 1877, «Звыш нашых сіл», ч. 1—2, 1883—95), твораў з маральнай праблематыкай (п’есы «Рукавічка», 1883; «Геаграфія і Любоў», 1885, і інш.; раманы «Сцягі ў горадзе і ў порце», 1884; «Божым шляхам», 1889; «Мэры», 1906).

Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры