Яўген Яфімавіч Савасценка (, в. Стаўбун, Беларуская ССР, цяпер Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь — ) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Біяграфія У 1954 годзе скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут. Працаваў у партыйных, савецкіх і гаспадарчых органах Гомельскай вобласці.
З 1966 па 1967 гады старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.
У 1978—1983 гадах быў першым сакратаром Гомельскага гаркама КПБ.
У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, а ў 1982 годзе — Маскоўскую акадэмію грамадскіх навук.
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1973) Ордэн Дружбы народаў
Літаратура Якабсон, А. С. На чале горада і раёна / А. С. Якабсон // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, с. — С. 636. — ISBN 985-01-0255-1.
Катэгорыя:Першыя сакратары Гомельскага гаркама КПБ Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ