Верашчакі () — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя Узнікла меркавана ў другой пал. XVII ст.; упершыню згадваецца ў 1700 годзе. У XVIII ст. — уладанне Кіева-Пячэрскай лаўры. З 1782 года — у Суражскім павеце, з 1861 — цэнтр Верашчакскай воласці Расійскай імперыі.
У 1921—1929 — у Клінцоўскім павеце РСФСР (да 1923 — валасны цэнтр, затым ва Ушчэрпскай воласці), з 1929 — у Навазыбкаўскім раёне.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе сяло ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Верашчацкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Культура Сяло вядома народнымі песнямі, некаторыя з іх увайшлі ў рэпертуар . Існуе фалклорна-этнаграфічны калектыў «Карагод».
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Навазыбкаўскай гарадской акругі