Пій IX (), свецкае імя Джавані Марыя Мастаі-Ферэці (; — ) — Папа Рымскі з 16 чэрвеня 1846 па 7 лютага 1878 года. Яго амаль 32-гадовы пантыфікат з’яўляецца найбольш працяглым з дакументальна пацверджаных у гісторыі папства. Калі ўключыць у спіс неправераныя звесткі, тады яго тэрмін ёсць другім пасля апостала Пятра. Пій вядомы скліканнем Першага Ватыканскага сабору ў 1868 годзе і канчатковай стратай кантролю над Папскай дзяржавай у 1870 годзе на карысць каралеўства Італіі. Пасля гэтага ён адмовіўся пакінуць Ватыкан, абвясціўшы сябе «вязнем у Ватыкане».
Яго заклік аб фінансавай падтрымцы аднавіў глабальныя ахвяраванні, вядомыя як дэнарыі Святога Пятра. Ён умацаваў цэнтральную ўладу Святога Прастола і Рымскай курыі над сусветнай каталіцкай царквой, а таксама фармалізаваў канчатковы дактрынальны аўтарытэт папы. Дагмат аб папскай беспамылковасці быў высунуты ў 1870 годзе. Папа Ян Павел II беатыфікаваў яго ў 2000 годзе.
Біяграфія Джавані Марыя Мастаі-Ферэці нарадзіўся 13 мая 1792 года ў Сенігаліі. Ён быў дзявятым дзіцем у шляхецкай сям’і Джыралама дэі Конці Мастаі-Ферэці, траюраднага пляменніка П’етра Джыралама Гульельмі, і яго жонкі Катэрыны Антоніі Мадалены Салацэі дзі Фана«Giovanni Maria Battista Mastai Ferretti, aka Pope Pius IX». Family Search.. Ён быў ахрышчаны ў дзень свайго нараджэння з імёнамі Джавані Марыя Батыста П’етра Пелегрына Ісідора. Атрымаў адукацыю ў каледжы піяраў у Вальтэры і ў Рыме.
У 1814 годзе, будучы студэнтам багаслоўя ў сваім родным горадзе Сенігаліі, ён сустрэў папу Пія VII, які вярнуўся з французскага палону. У 1815 годзе Мастаі-Ферэці ўвайшоў у папскую гвардыю, але неўзабаве быў звольнены праз эпілептычнага прыпадакVan Biema, David (27.08.2000). «Not So Saintly?». Time.. Ён аддаў сябе на міласць Пія VII, які ўзвысіў яго і падтрымаў далейшыя тэалагічныя даследаванні. Мастаі-Ферэці быў пасвечаны ў святары 10 красавіка 1819 года. Спачатку Папа настойваў, каб Мастаі-Ферэці падчас Імшы дапамагаў іншы святар, але адмовіўся ад гэтага патрабавання, калі той пачаў радзей страчваць прытомнасцьSchmidlin, Josef (1922–1939). «Papstgeschichte». Munich: Köstel-Pusztet. — С. 8.. Спачатку ён працаваў рэктарам Інстытута Таты Джавані ў Рыме.
Незадоўга да сваёй смерці Пій VII на прапанову чылійскага лідара Бернарда О’Хігінса рэарганізаваць Каталіцкую Царкву новай рэспублікі прызначыў будучага папу аўдытарам дзеля дапамогі апостальскаму нунцыю мансіньёру Джавані Музі ў першай місіі ў Паўднёвую Амерыку пасля рэвалюцыі«El Papado y la Iglesia naciente en América Latina (1808–1825)». Viajeros.net.. Мэтай місіі была вызначэнне ролі каталіцкай царквы ў Чылі і яе стасункі з дзяржавай, але калі яна нарэшце прыбыла ў Сант’яга-дэ-Чылі ў сакавіку 1824 года, О’Хігінс быў зрынуты і заменены генералам Рамонам Фрэйрэ, які быў ужо менш прыхільна пастаўлены да царквы і нават зрабіў варожыя захады, зрабіўшы захоп царкоўнай маёмасці. Місія скончылася няўдачай, вярнуўшыся ў Еўропы ані з чымYves Chiron (2016). «Pie IX. Face à la modernité» (2nd ed.). Éditions Clovis. — С. 63—71.. Па вяртанні ў Рым пераемнік Пія VII, папа Леў XII, прызначыў Мастаі-Ферэці кіраўніком шпіталя Сан-Мікеле-а-Рыпа ў Рыме і канонікам Санта-Марыя-ін-Вія-Лата.
Крыніцы
Спасылкі
Пій IX. Catholic Encyclopedia.
Катэгорыя:Папы Рымскія