Альянс юных патрыётаў за нацыянальны ўздым (), таксама Маладыя патрыёты () — ультранацыяналістычны рух у Кот-д’Івуары, саюзны левацэнтрысткай партыі «Івуарыйскі народны фронт»Côte d’Ivoire : Les forces de Laurent Gbagbo ont commis des crimes contre l’humanité - Human Rights WatchCôte d’Ivoire : Les forces de sécurité et les milices mènent une campagne de violence organisée - Human Rights Watch Des ONG dénoncent les exactions en Côte d'Ivoire - Le MondeCôte d'Ivoire : fin de règne pour la Fesci.
У арганізацыю прымаюцца асобы ва ўзросце да 25 гадоў, у тым ліку прадстаўнікі івуарыйскай дыяспары за мяжой.
Стварэнне Рух створаны 26 верасня 2002 года, праз тыдзень пасля пачатку Першай Івуарыйскай вайны, Шарлем Б’е-Гудэ, які ў сувязі з грамадзянскай вайной тэрмінова вярнуўся на радзіму з Манчэстэра.
Альянс аб’яднаў некалькі моладзевых арганізацый, у тым ліку: Каардынацыя маладых патрыётаў; Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’Івуара Івуарыйскі рух за рэпатрыяцыю; Рух за рэспубліканскае сумленне; Сеткі івуарыйскай дыяспары (галоўным чынам у Лондане).
Некаторыя з членаў руху ў мінулым ўдзельнічалі ў звяржэнні генерала Рабера Геі, які спрабаваў сфабрыкаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2000 года. Першапачаткова арганізацыя атрымала дапамогу ад міністра абароны Моіса Ліда Куасі.
У пачатку 2003 года да «Маладых патрыётаў» далучыліся Калектыў патрыятычных жаночых рухаў, Варты свету (жаночая арганізацыя, у якой складаліся дзяўчыны ва ўзросце ад 15 да 23 гадоў) і Прафесійныя патрыятычныя гурткі. Арганізацыя атрымала свайго пасярэдніка ў сувязях з івуарыйскім урадам у асобе начальніка Генеральнага штаба Куё Тэа Нарцыса.
Кіраўніцтва У штаб Альянсу, акрамя Шарля Б’е-Гудэ, увайшлі Жан-Ів Дыбоп’еSlogan issu d'un discours de mobilisation prononcé le 2 janvier 2003, place de la République à Abidjan. - 20 heures, le journal de France 2 : émission du 7 novembre 2004, Рычард Дакуры, Ідрыс Уатара, Ахуа Сталонэ, Сейду Конэ і Цьеры Легрэ.
Ідэалогія Ідэалогія «Маладых патрыётаў» грунтуецца на наступных прынцыпах: Барацьба за свабоду і абарона сваіх інстытутаў; Барацьба з неакаланіялізмам; Ліквідацыя любой замежнай прысутнасці ў Кот-д’Івуары; Строгае выкананне Канстытуцыі; Захаванне рэсурсаў краіны за івуарыйцамі.
Дзейнасць У ходзе ваенных канфліктаў 2002—2007 і 2010—2011 гадоў арганізацыя выступала на баку прэзідэнта Ларана Гбагбо. «Маладыя патрыёты» правялі шэраг антыпаўстанцкіх дэманстрацый. Толькі за паўгода свайго існавання рух правёў чатыры буйныя акцыі (2 кастрычніка, 2 снежня 2002-га і 18 студзеня, 1 лютага 2003-га). У чэрвені 2004 года члены Альянсу арганізавалі забастоўку перад базай 43-га батальёна марской пяхоты УС Францыі, пратэстуючы супраць прысутнасці ў краіне замежных войск і дзейнасці групоўкі «Новая сіла». У лістападзе таго ж года, на фоне французска-івуарскага канфлікту, яны зладзілі пагромы ў кварталах, дзе жылі замежнікі, і ўступілі ў некалькі сутычак з французскай арміяйhttp://www.ivoirealites.net/verites/articles.php?num=448.
У ходзе Другой Івуарыйскай вайны арганізацыя здзейсніла шэраг злачынстваў і нават парушыла свой прынцып аб строгім захаванні Канстытуцыі. Лідар Шарль Б’е-Гудэ нават трапіў на лаву падсудных Міжнароднага крымінальнага суду, але быў апраўданыCôte d'Ivoire. Retour sur six mois de violences post-électorales. Résumé - Amnesty International .
Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя:Нацыяналістычныя арганізацыі Катэгорыя:Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары