Іосіф Мікітавіч Сіпа́раў ( — ) — вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Задарожжа Багушэўскага раёна Аршанскай акругі (зараз у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў 7 класаў школы ў Задарожжы, у 1941 годзе — сярэднюю школу ў Машканах. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 8 чэрвеня 1943 па 14 ліпеня 1944 года ў партызанах, радавы, сувязны, разведчык партызанскага атрада «Смерць ворагам» брыгады «Аляксей» (А. Ф. Данукалава). З ліпеня 1944 года І. М. Сіпараў у Чырвонай Арміі. Прымаў удзел у баявых дзеяннях у складзе 1-га Прыбалтыйскага і 2-га Беларускага франтоў на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Дэмабілізаваны ў лютым 1947 года. У гэтым жа годзе паступіў на лячэбны факультэт Віцебскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1952 годзе. Быў прызначаны загадчыкам Суражскім раённым аддзелам аховы здароўя. У 1955 годзе прайшоў спецыялізацыю па хірургіі на базе Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Да 1957 года клінічны ардынатар кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута. У 1957—1958 гадах ардынатар хірургічнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, з 1958 года — галоўны ўрач бальніцы станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. З 1960 года І. М. Сіпараў у Віцебскім медыцынскім інстытуце, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры агульнай хірургіі, з 1975 года загадчык кафедры анкалогіі, у 1977—1993 гадах — загадчык кафедры анкалогіі, рэнтгеналогіі і медыцынскай радыялогіі. З 1963 года займаў пасаду хірурга Віцебскага абласнога аддзела аховы здароўя.

Навуковая дзейнасць Аўтар 72 навуковых прац, падручнікаў і метадычных рэкамендацый, 14 рацыяналізатарскіх прапаноў па таракальнай хірургіі, магчымасці кампенсацыі стрававальнай сістэмы пасля вялікай рэзекцыі розных аддзелаў кішэчніка, імунадыягностыцы і імунатэрапіі злаякасных новаўтварэнняў, рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях і інш.

Сярод апублікаваных прац: Обширные резекции кишечника / В. М. Величенко, И. Н. Сипаров. — Мн.: Беларусь, 1974. — 126 с.: ил. Сипаров И. Н., Луд Н. Г. Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. — Мн.: Беларусь, 1988. — 103, с. : ил.

Узнагароды і званні Ордэн Айчыннай вайны I ступені 3 медаля «За адвагу» Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За Одру, Нісу і Балтыку» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць пяць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Сипаров Иосиф Никитович // Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Анколагі СССР Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Члены КПСС