Паўстанні ў Кот-д’Івуары 2017 года — серыя ўзброеных выступленняў вайскоўцаў Узброеных Сіл Кот-д’Івуара ў студзені і маі 2017 года. Бунты ахапілі такія гарады Абіджан, Ямусукра, Ман, Буаке, Адзіене, Карога, Далоа, Дымбакро, Бандуку, Тулепле, Даўкро, Абоба.
Студзеньскія мецяжы 6 студзеня група дэмабілізаваных салдат уварвалася ў горад Буаке. Каля дзвюх гадзін ночы яны ўступілі ў перастрэлку з мясцовымі сілавікамі. Затым вайскоўцы захапілі зброю на паліцэйскіх участках і занялі пазіцыі на паўночным і паўднёвым уездах у горад. Сам Буаке патрулявалі атрады паўстанцаў у балаклавах на аўтамабілях і матацыклах. Акрамя таго, раніцай адбыўся бой ля ваеннага лагера ў ДалоаАнастасия Юдицкая. Демобилизованные солдаты захватили второй по величине город Кот-д'Ивуара // РБК, 6 января 2017.. Крыху пазней сутыкненні зафіксаваны ў горадзе КарогаВласти назвали требования захвативших город в Кот-д'Ивуаре солдат // РБК, 6 января 2017.
7 студзеня паступілі паведамленні аб перастрэлках на ваеннай базе ў цэнтры Абіджана і МанеВоенные сообщили о стрельбе в крупнейшем городе Кот д’Ивуара // РБК, 7 января 2017.
Мяцежнікі запатрабавалі павышэння зарплаты, выплаты бонусаў і скарачэння тэрмінаў, неабходных для атрымання больш высокіх званняў. Урад прыняў пажаданні бунтаўнікоў. Дэлегацыя на чале з міністрам абароны Ален-Рышарам Данвахі дасягнула пагаднення з паўстанцамі. Згодна з умовамі здзелкі большасць салдат вярнуліся ў казармы ўвечары 7-га чысла. Некаторыя засталіся патруляваць вуліцы, каб не дапусціць марадзёрстваВласти Кот-д'Ивуара достигли соглашения с бунтовавшими солдатами // РБК, 7 января 2017.
У якасці закладу мяцежнікі ўзялі ў закладнікі міністра абароны Данвахі і намесніка камандзіра лаяльнай Рэспубліканскай гвардыі Ісіяка Уатара, але пасля выканання ўладамі сваіх абяцанняў адпусцілі іх. На 8 студзеня сітуацыя канчаткова стабілізавалася, і паўстанцы раззброіліся"Ivory Coast minister freed after troops mutiny deal". Al Jazeera. 9 January 2017. Retrieved 10 January 2017..
17 студзеня ўспыхнулі выступленні ў Ямусукра, Буаке, Мане, Дымбакро і Далоа. Мяцежнікі хацелі атрымаць аналагічныя саступкіCôte d'Ivoire : nouvelles mutineries de soldats dans plusieurs villes, un mutin tué. Гэтым разам не абышлося без ахвяр. У Ямусукра былі застрэлены чатыры чалавекі, у тым ліку не менш за двух мяцежнікаў, забітых Рэспубліканскай гвардыяйRetour de crise en Côte-d'Ivoire ?.
Майскі мяцеж 8 мая пачаўся новы бунт. Падставай для яго стала нявыплата прэмій, узгодненых у студзені: эквівалент 12 тысяч еўра на салдата. Праз суткі пасля таго, як было дасягнута пагадненне, урад адмяніў выплату кампенсацыйБунтующие военные Кот-д'Ивуара на 5 млн не согласны // Euronews, 16 мая 2017. У Буаке і Карога былі забіты па меншай меры восем мірных жыхароў, якія пратэставалі супраць бунту. 14 мая загінуў адзін з паўстанцаўEn Côte d'Ivoire, le lourd bilan politique des mutineries. Міністр абароны краіны абвясціў аб выдачы грашовых узнагарод на суму ў 5 мільёнаў івуарыйскіх франкаў, але паўстанцы запатрабавалі 7. У гэты ж час войскі, лаяльныя прэзідэнту Аласану Уатары, пачалі сілавую аперацыю, атачыўшы занятыя збунтаванымі салдатамі раёны.
16 мая бакі канфлікту прыйшлі да мірнага пагаднення. Урад прапанаваў мяцежнікам неадкладную прэміяльную выплату ў памеры пяці мільёнаў франкаў КФА (6500 фунтаў стэрлінгаў; 8400 долараў ЗША) за 8400 мяцежнікаў і яшчэ два мільёны франкаў КФА у канцы чэрвеняIvory Coast mutiny: Soldiers agree deal with government.
Наступствы Мецяжы знізілі давер замежных інвестараў да «івуарыйскага эканамічнага цуда», якое Кот-д’Івуар прадэманстраваў пасля заканчэння Другой Івуарыйскай вайны.
Зноскі
Катэгорыя:Канфлікты 2017 года Катэгорыя:Студзень 2017 года Катэгорыя:Май 2017 года Катэгорыя:2017 год у Кот-д’Івуары Катэгорыя:Паўстанні