ЗАТ «8 КАНАЛ» — беларускі тэлеканал.

Як СМІ, зарэгістраваны 19 жніўня 1996 года, прыступіў да вяшчання сваіх праграм 3 кастрычніка 1996 у 18:00. Хоць, па неафіцыйных даных, ён вяшчаў яшчэ з пачатку 1990-х гадоў, паказваючы галівудскія баевікі ў дрэннай якасціСтрачаны шанец імпічмэнту, і з таго часу па цяперашні пазіцыянуецца як інфармацыйна-забаўляльны. Першапачаткова сігнал канала магчыма было прыняць толькі на самаробную антэну. У цяперашні час «8 канал» ажыццяўляе кругласутачнае вяшчанне. Кампанія ЗАТ «8 канал» займаецца вытворчасцю дакументальных фільмаў, тэлевізійных праграм, рэпартажаў, выпускаў навін і спансаваннем спартыўных мерапрыемстваў. Аснову тэлепраграм складаюць перадачы ўласнай вытворчасці, фільмы, дакументальныя цыклы, мастацкія серыялы для дзяцей і дарослых.

Транслюецца ў базавых аналагавых і лічбавых пакетах усіх асноўных кабельных аператараў па Рэспубліцы Беларусь, у аператараў IPTV і аператараў эфірнай лічбавай трансляцыі DVB-T2.

Тэлеперадачы канала выходзяць на рускай і беларускай мовах.

1 студзеня 2001 года на 8-метровым канале у Мінску было пачата вяшчанне тэлеканала СТБ. У гэтым жа годзе «8 канал» пабудаваў уласны тэлевяшчальны цэнтр: перадатчык, перадавальная антэна і мачта знаходзяцца ва ўласнасці кампаніі, і ў канцы снежня 2001 года канал аднавіў сваю працу на 11-мятровым канале ў сталіцы Беларусі.

21 студзеня 2019 года тэлеканал перайшоў на фармат вяшчання HD.

28 ліпеня 2025 года тэлеканал перайшоў на кругласутачнае вяшчанне, якое скончылася 30 сакавіка 2026 года.

Цікавы факт За нявыплату вяшчання тэлеканал быў выключаны з першага мультыплекса, а асноўнае месца было аддадзена тэлеканалу які толькі стварыўся — Беларусь 3. У цяперашні час тэлеканал уваходзіць у другі камерцыйны мультыплекс. Да лістапада 2015 года вяшчаў у адкрытым доступе.

Аналагавае вяшчанне 03.10.1996 — 15.05.2015 Віцебск 24 канал Мінск 8 і 11 каналы

Крыніцы

Спасылкі Тэлебачанне: у ЗАТ «8 канал» забралі частату — Белорусская деловая газета 8-ы канал гатовы аднавіцца — Вечерний Минск

Катэгорыя:Тэлеканалы Беларусі Катэгорыя:Тэлеканалы на беларускай мове Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове