Пасак — рака ў Тайландзе, левы прыток Менам-Чао-Прая. Даўжыня ракі — 513 км, плошча басейна — 16291 км². Рака бярэ пачатак у правінцыі Лей, далей працякае ў паўднёва-заходнім напрамку па тэрыторыі правінцый Пхетчабун, Лапбуры і Сарабуры, дзе разам з ракой Лапбуры ўпадае ў Менам-Чао-Прая на паўночны ўсход ад горада Аютхая.

У 1994 годзе ў правінцыі Лапбуры на рацэ была пабудавана дамба Пасакджаласіт для электразабеспячэння, даўжыня якой складае 4,8 км, а вышыня — 36,5 м.

Катэгорыя:Рэкі Тайланда Катэгорыя:Басейн Паўднёва-Кітайскага мора