Саюз мастакоў СССР — творчы саюз, які ў часы існавання Савецкага Саюза аб’ядноўваў савецкіх мастакоў і мастацтвазнаўцаў з 1931 па 1992 гады.
Саюз мастакоў пераследваў мэты «стварэння ідэйных, высокамастацкіх твораў мастацтва ўсіх відаў і жанраў і прац па мастацтвазнаўстве, садзейнічанне будаўніцтву камунізму ў СССР, умацаванне сувязі членаў Саюзу мастакоў СССР з практыкай камуністычнага будаўніцтва, развіццё сацыялістычнага па зместу і нацыянальнага па форме мастацтва народаў СССР, зацвярджэнне ідэалаў савецкага патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму ў дзейнасці савецкіх мастакоў».
Кіраўнікі Аляксандр Міхайлавіч Герасімаў (1939—1954) Канстанцін Фёдаравіч Юон (1957—1958) Сяргей Васільевіч Герасімаў (1958—1964) Барыс Уладзіміравіч Іагансан (1964—1968) Кацярына Фёдараўна Белашова (1968—1971) Мікалай Апанасавіч Панамароў (1971—1988) Андрэй Уладзіміравіч Васняцоў (1988—1991)
Гл. таксама Саюз мастакоў БССР
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі СССР