Лысая — гара ў цэнтры Лагойскага ўзвышша, знаходзіцца на поўначы Мінскага раёна, паміж вёскамі Лысая Гара і Лекараўка, непадалёк ад мяжы з Лагойскім раёнам. Адлегласць ад Мінска — 21 км.
Вышыня — 342 м, гэта другі па вышыні (пасля Дзяржынскай (Святой), 345 м) пункт Беларусі, найвышэйшы пункт Мінскага раёнаТуристская энциклопедия Беларуси. — Мн.: БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9. Гара складзеная марэнавымі суглінкамі. Схілы гары большай часткай пакрытыя лесам, а таксама хмызняком і палямі.
Каля падэшвы гары бяруць пачатак невялічкія ручаі, якія ўпадаюць у раку Лукаву́ю (басейн Нёмана).
З поўначы, усходу і поўдня лясны масіў гары Лысай абгінае мясцовая дарога , з захада — рэспубліканская аўтадарога .
Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна з дапамогай аўтобуса Мінск—Жукаўка (паўтары гадзіны), сыходзіць на прыпынку «Паварот на Шапялі».
Спасылкі
Літаратура
Вертикальная Беларусь: путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: Право и экономика, 2013. — 164 с.: ил. — ISBN 978-985-552-253-0. С.8-11. Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с.: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7.
Катэгорыя:Узгоркі Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Мінскага раёна