Ша́ндар Чо́ры (; , Замай - 12 верасня 2016, Будапешт) — венгерскі паэт, эсэіст, палітычны дзеяч.

Біяграфія У 1950 годзе Чоры атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Рэфарматарскім Епіскапскім калегіуме ў горадзе Папа і пачынае навучанне ў Будапешцкім універсітэце, аднак кідае вучобу з-за хваробы. Ён працуе ў шматлікіх выданнях: 1953—1954 — журнал «Літаратурная газета», 1955—1956 — «Новы гук». З 1956 года Чоры не можа знайсці працу, пакуль у 1960 не становіцца членам рэдкалегіі газеты пры Будапешцкім універсітэце тэхналогіі і эканомікі. У 1960-х — адзін з лідараў інтэлектуальнай і палітычнай апазіцыі афіцыйнаму курсу.

Творчасць Яго першая паэма пабачыла свет у 1953 годзе і адразу ўсхвалявала паэтычную супольнасць Венгрыі. У ёй адназначна падымалася крытыка эпохі Мацьяша Ракашы, зрынутага СССР старшыні Рады Міністраў Венгерскай Народнай Рэспублікі. Неўзабаве ўлада заявіла, што Чоры не з'яўляецца адным з іх прыхільнікаў. Аднак Чоры не саступіўся і напісаў шэраг крытычных нарысаў аб ціску дыктатарскага рэжыму на жыццё чалавека і фарміраванне лёсу простага народа ў рэчышча сацыялістычных пераўтварэнняў. Ён быў пад наглядам спецслужбаў на працягу некалькіх год і не ганараваны ні воднай прэміяй.

На беларускую мову перакладаў Рыгор БарадулінГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах XX ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Творы

Узнагароды Прэмія Атылы Ёжэфа (József Attila-díj) (1954, 1970) Прэмія Гердэра (Alföld-díj) (1978, 1990) (Herder-díj) (1981) (Bibó István-díj) (1984) Кніга годў (1985, 1995, 2004) (Déry Tibor-díj) (1987) (Fitz József-díj) (1989) Прэмія Кошута (Kossuth-díj) (1990) (Magvető Könyvkiadó Nívódíja) (1990) (Radnóti Biennálé Költészeti Fődíja) (1990) (Eeva Joenpelto-díj) (1995) (Károli Gáspár-díj) (1997) (Magyar Örökség Díj) (1997, 2005) (Magyar Köztársasági Érdemrend középkeresztje a csillaggal) (2000) (Magyar Művészetért Díj) (2004) Прэмія Балініта Балашы (Balassi Bálint-emlékkard) (2006) (Prima Primissima díj) (2008)

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Венгерскамоўныя паэты Катэгорыя:Дысідэнты Венгрыі Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Пахаваныя на Обудскіх могілках