Пхіпхі () — астравы каля ўзбярэжжа Тайланда, паміж мацерыком і востравам Пхукет. Частка правінцыі Крабі. Астравы Пхіпхі складаюцца з двух асноўных (Пхі-Пхі-Дон і Пхі-Пхі-Ле) і 4 малюсенькіх астраўкоў.
Астравы моцна пацярпелі ад цунамі ў снежні 2004 года, загінула каля 2 тыс. чалавек (у тым ліку 1200 да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак). Архіпелаг вядомы тым, што тут праходзілі здымкі фільма «Пляж» з Леанарда Дзі Капрыа ў галоўнай ролі.
Катэгорыя:Астравы Тайланда Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна