Кватэра-студыя — як правіла невялікая кватэра без унутраных перагародак, у якой кухня, гасцiная і спальня размяшчаюцца ў адным пакоі. У пачатку 20 стагоддзя студыі ўяўлялі сабой маленькае жылое памяшканне з мінімумам мэблі і падчас з агульным санвузлом на паверсе.

Сёння кватэры-студыі прадстаўлены ў розных сегментах нерухомасці. У эканомкласе гэта кватэры невялікага метражу. Таксама існуюць кватэры-студыі вялікай плошчы ў элітных дамах.

У розных краінах

Аргенціна У Аргенцiне аднапакаёвая кватэра завецца monoambiente (па-іспанску mono — гэта адзін, а ambiente — пакой).

ЗША У ЗША сярэдні памер студыі складае 46-56 м².

Германія У Германіі аднапакаёвую кватэру традыцыйна называюць Garçonnière (ад французскага garçon, што азначае хлопчык, малады чалавек ці халасцяк), ці Einzimmerwohnung ("Ein" азначае адзін, "Zimmer" — пакой, а "Wohnung" — кватэра).

Ганконг У Ганконгу студыя — гэта міні-кватэра плошчай каля 10 квадратных метраў плюс ванная і кухня. Мінімальна дапушчальны памер жылой плошчы памерам з аўтастаянку.

Канада У Канадзе студыю называюць bachelor (халасцяцкая кватэра).

Партугалія У Партугаліі кватэры-студыі маюць абазначэнне T0 (T-Zero), лічба 0 азначае, што ў кватэры няма незалежных спальняў.

Швецыя У Швецыі кватэры-студыі называюць etta, "адзінка". Іх плошча звычайна ад 20 да 40 м².

Японія У Японіі кватэры-студыі плошчай каля 10 м² называюцца wan rūmu manshon (аднапакаёвы асабняк).

Крыніцы

Катэгорыя:Нерухомая маёмасць