Войцех Герсан (; ,  — , ) — польскі мастак-рэаліст, пісьменнік, педагог, акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Біяграфія Нарадзіўся падчас паўстання 1830—1831 гадоў. У 1844 годзе паступіў у Варшаўскую школу прыгожых мастацтваў, скончыў яе з адзнакай у 1850 годзе. У 1853 годзе атрымаў стыпендыю Царства Польскага і два гады вывучаў гістарычны жывапіс у Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Аляксея Маркава. Скончыў Акадэмію з сярэбраным медалём і вярнуўся ў Варшаву ў 1855 годзе. У 1856 годзе паехаў у Парыж і вучыўся ў Леона Канье. У 1858 годзе вярнуўся ў Варшаву і ў 1872—1896 гадах займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.

Атрымаў званне акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1873) за карціны «Кейстут і Вітальд палонныя Ягелы» і інш. Званне прафесара Акадэміі мастацтваў (1878) за карціну «Капернік выкладае сваю сістэму астраноміі».

У 1898—1901 гадах прэзідэнт Калегіі касцёлаў.

Пахаваны на лютэранскіх могілках Варшавы.

Творчасць Асноўнай тэмай яго твораў былі горныя пейзажы, гарадскія замалёўкі, гістарычны жывапіс. Найбольшы ўклад Герсана ў польскае мастацтва — графіка і гістарычныя палотны.

Стварыў літаграфіі відаў Варшавы і польскіх народных строяў, ілюстрацыі да выдання «Польскія гетманы». Сярод карцін на гістарычную тэму адзначаюць «Хрышчэнне праз слёзы», «Казімір Аднаўляльнік», «Капернік у Рыме», «Маркграф Гера і славяне», «Развітанне Яна Сабескага з сям’ёй» і інш.

Аўтар біяграфіі мастака Ёзэфа Зімлера і падручніка па анатоміі для мастакоў.

Пераклаў на польскую мову «Трактат пра жывапіс» Леанарда ды Вінчы.

Педагагічная дзейнасць Выкладаў малюнак і жывапіс у варшаўскім класе малявання.

Сярод вучняў майстра Юзаф Хелмонскі, Людвіг Весялоўскі, Леан Вычулкоўскі, Багдан Клечынскі, Апалоній Кіндзерскі, Станіслаў Ленц, Уладзіслаў Падкавінскі, Юзаф Панкевіч, Людамір Бенедыктовіч, Вацлаў Хадкоўскі, Элігіюш Невядомскі, Альфрэд Кавальскі-Веруш, Леапольд Піліхоўскі, Станіслаў Памян Вольскі, Эдвард Окунь, Ян Станіслаўскі, Казімір Алхімовіч, Станіслаў Багенскі, Ганна Білінская, Мілаш Катарбінскі, Генрых Вейсенгоф, Вінцэнт Вадзіноўскі, Стэфан Папоўскі, Станіслаў Чайкоўскі, Ігнацы Урублеўскі, Караль Біске і многія іншыя.

Нашчадкі Дачка Марыя Герсан-Дамброўская — польская пісьменніца і мастачка, жонка польскага раманіста Ігнацыя Дамброўскага.

Праўнук — Міхал Вітвіцкі, архітэктар, рэстаўратар гістарычных будынкаў.

Галерэя

Літаратура

Piotr Kopszak. Wojciech Gerson (1831—1901). — Warszawa, 2007. — Serie: Ludzie, czasy, dzieła. — Band 44. — ISBN 978-83-7477-223-5 Герсон, Войцех // Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. С. И. Вавилов. — 2-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1949—1958. — Т. 11. — С. 146.

Спасылкі

Біяграфія ў шведскай энцыклапедыі Nordisk familjebok

Катэгорыя:Мастакі гістарычнага жанру Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Педагогі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле Катэгорыя:Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў