Навуковы цэнтр праблем механікі машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (у 2001—2002 — Інстытут механікі машын НАН Беларусі) — былая акадэмічная навуковая арганізацыя ў галіне машыназнаўства.

Гісторыя Цэнтр быў утвораны ў 1993 годзеИММ НАН БЕЛАРУСИ, УНП 100093084. У 2001 годзе быў пераўтвораны ў Інстытут механікі машын, а ў 2002 годзе быў аб’яднаны разам з Інстытутам надзейнасці машын у Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі.

Навуковыя кірункі Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляліся: Тэорыя праектавання, тэхналогіі і выпрабаванні мабільных машын Дынаміка і кінематыка рухомых машынных сістэм і канструкцый Навуковыя асновы стварэння кантрольных і інфармацыйна-дыягнастычных электронных сістэм мабільных машын

Структура на 2001 год

Лабараторыі аўтаматызацыі выпрабаванняў мабільных машын камп’ютарнага эксперыменту дынамікі і трываласці трактароў і іх сістэм эксперыментальных метадаў даследавання і атэстацыі мабільных машын інтэграваных сістэм кантролю механікі і комплекснага канструявання машын праблем распрацоўкі мабільных машын трыбафатыкі бортавых мехатронных сістэм

Кіраўніцтва Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі — арганізатар і дырэктар Навуковага цэнтра праблем механікі машын, 1993—2001 Леанід Рыгоравіч Краснеўскі — намеснік дырэктара па навуковай працы 1993—2001, в.а. дырэктара, дырэктар Інстытута механікі машын НАН Беларусі, 2001—2002профіль Інстытута механікі машын на сайце НАН Беларусі, 2002 Сяргей Васільевіч Харытончык — в.а. вучонага сакратара, 2001—2002профіль Інстытута механікі машын на сайце НАН Беларусі, 2001

Літаратура Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под научн. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Минск: Беларуская навука, 1998. — 252 с. ISBN 985-08-0278-2

Спасылкі профіль Інстытута механікі машын на сайце НАН Беларусі, 2001 профіль Інстытута механікі машын на сайце НАН Беларусі, 2002 Навуковы цэнтр праблем механікі машын у электронным каталозе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Машыназнаўства ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:1993 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 2002 годзе