Сакаля́нка — рака ў Талачынскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Адроў (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 120 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰.

Выток каля паўднёвай ускраіны вёскі Рэчкі Талачынскага раёна, вусце каля паўднёвай ускраіны вёскі Задроўе Аршанскага раёна. Цячэ па Аршанскім узвышшы, прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

На рацэ пасёлак Коханава, у яго межах створана сажалка. Таксама каля ракі населеныя пункты Багданаўка, Шылаўка, Рудня, Галашоўка.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Катэгорыя:Прытокі Адрова Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна