Яўхім Ерамеевіч Сіро́цін (;  — (у 1947)) — вучоны, фізік і матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навукЛюди Тверского края , прафесар (1918).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Салёнае Займішча Чарнаярскага павета Астраханскай губерні. У 1907 годзе скончыў Саратаўскую гімназію, у 1913 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1913—1914 гадах працаваў у ім у фізічнай лабараторыі, у 1914—1916 гадах у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы асістэнтам кафедры фізікі. У 1916—1918 гадах выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1918—1922 гадах прафесар кафедры фізікі Кастрамскога ўніверсітэта. З 1922 года Я. Е. Сіроцін у Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізіка-матэматычным аддзяленні педагагічнага факультэта. Загадваў кафедрай фізікі і адначасова фізічнай лабараторыяй і кабінетам. У 1925 годзе быў камандзіраваны з мэтай навукова-педагагічнага ўдасканалення ў Кембыджскі ўніверсітэт. Тут ён пад кіраўніцтвам Э. Рэзерфорда вывучаў метады радыеактыўных вымярэнняў. З 1937 года Я. Е. Сіроцін у Калінінскім педагагічным інстытуце, дзе ў 1945—1949 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры тэарэтычнай фізікі.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па дыферэнцыяльных ураўненнях, матэматычных метадах у фізіцы.

Сярод апублікаванага: Центробежные силы в газе / Е. Е. Сиротин. — Минск, 1928. Асновы электратэхнікі: дапаможнік для прафтэхшкол і тэхнікумаў / рэдактар Я. Я. Сіроцін. — Мінск, 1931.

Літаратура

Первый костромской вуз: время, люди, судьбы / В. К. Сморчков. — Кострома: КГУ им. Н. А. Некрасова, 2013. — 500 с. — ISBN 978-5-7591-1396-6

Спасылкі

Сиротин Ефим Еремеевич // Партал «Выдающиеся математики Беларуси» Сиротин Ефим Еремеевич // Сайт БДМУ

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта