Равіга (, ) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Венецыя. Адміністрацыйны цэнтр — горад Равіга. Плошча — 1789 км², насельніцтва — чалавекі (2014).
На поўначы мяжуе з правінцыямі Верона, Падуя і Венецыя, на поўдні з правінцыяй Ферара, на захадзе з правінцыяй Мантуя і на ўсходзе з Адрыятычным морам. Равіга размешчана на раўніннай мясцовасці з перападамі вышынь ад −2 да 15 метраў.
Паўночная мяжа правінцыі праходзіць па рацэ Адыджэ ад Бадыя-Палезінэ да мора, выключаючы тэрыторыю камуны Кавардзерэ (правінцыя Венецыя); паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ По ад камуны Мелара да мора. Правінцыя захоплівае ўсю дэльту ракі і мяжа ідзе ад дэльты па канале По-ды-Гора.
Катэгорыя:Правінцыі Венета