Цьеры Лерміт (; нар. , Булонь-Біянкур) — французскі акцёр, вядомы пераважна па ролях камедыйнага плана.

Разам з Крысціянам Клаўе і іншымі вядомымі акцёрамі з’яўляецца ўдзельнікам французскай трупы «Le Splendid».

Біяграфія Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Булонь-Біянкур. Цьеры Лерміт з’яўляецца праўнукам мастака Леона Лерміта, унукам неўролага і псіхіятра Жана Лерміта і пляменнікам неўролага Франсуа Лерміта.

Надзелены добрымі матэматычнымі здольнасцямі, Цьеры вырашыў скончыць эканамічныя курсы ў ліцэі Луі Пастэра у Нёі-сюр-Сен. Там ён пазнаёміўся з Крысціянам Клаўе і Жэрарам Жун’ё. Разам яны пачалі выступаць у Кафэ-Тэатр, дзе і стварылі трупу «Le Splendid». Пазней да іх далучаецца Мары-Анн Шазель. Некаторыя іх сцэнкі пазней экранізавалі.

У 1984 ён сыграў галоўную ролю ў фільме Клода Зідзі «Адчыніце, паліцыя!», якая прынесла яму вядомасць. У далейшым акцёр з’явіўся і ў двух працягах культавай кінакамедыі.

Мае траіх дзяцей: Астрэ, Віктора і Луізу.

Фільмаграфія (2021) «Таямніца Сен-Трапэ» — Іў Ламарк

Катэгорыя:Акцёры Францыі Катэгорыя:Кінапрадзюсары Францыі Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі Катэгорыя:Сцэнарысты Францыі