Мядзвёдава () — сяло ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Мядзвёдаўскага сельскага паселішча.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1620 годзе.

Да 1917 года ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

У 1976 годзе далучана суседняе сяло Гарчакі.

Славутасці Успенская царква (1798—1959)

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Клінцоўскага раёна