Стывен Вінсент Бушэмі (; нар. , Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр. Лаўрэат прэмій «Эмі» і «Залаты глобус». Вядомасць Бушэмі прынеслі такія фільмы, як «Развітальныя позіркі» (1986), «Нью-Ёркскія гісторыі» (1989), «Таямнічы цягнік» (1989), «Шалёныя сабакі» (1992), «Адчайны» (1995), «Паветраная» турма" (1997), «Армагедон» (1998), «Шэрая зона» (2001), «Прывідны свет» (2001), «Буйная рыба» (2003) і «Смерць Сталіна» (2017). Ён таксама вядомы па супрацоўніцтве з братамі Коэн, у якіх зняўся ў фільмах «Скрыжаванне Мілера» (1990), «Бартан Фінк» (1991), «Падручны Хадсакера» (1994), «Фарга» (1996) і «Вялікі Лябоўскі» 1998).
На тэлебачанні Бушэмі вядомы дзякуючы ролі Энаха «Накі» Томпсана ў крымінальным тэлесерыяле «Падпольная імперыя» (2010—2014), якая прынесла яму прэмію «Залаты глобус», дзве прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША, а таксама дзве намінацыі на «Эмі».
Бушэмі дэбютаваў у якасці рэжысёра ў 1996 годзе, з фільмам «Пад шатамі крон». Ён таксама зняў фільмы «Зверафабрыка» (2000), «Самотны Джым» (2005) і «Інтэрв’ю» (2007), і эпізоды такіх серыялаў, як «Забойны аддзел», «Клан Сапрана», «Турма Оз», «Студыя 30» і «Сястра Джэкі».
Фільмаграфія Акцёр
Зноскі
Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Рэжысёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»