Бары́с Міха́йлавіч Пажа́рскі (, с. Вялікае Троіцкае Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія З служачых. Член КПСС (1952). Скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнага навучання (1957).

З 1953 года галоўны інжынер Жалудоцкай, дырэктар Мірскай МТС, Карэліцкай РТС, Жыровіцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1959 года начальнік упраўлення Гродзенскага аблвыканкама, з 1961 года першы сакратар Гродзенскага РК КПБ, з 1963 года старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання Сельгастэхнікі. У 1966—1917 гадах начальнік Глаўка Усесаюзнага аб’яднання Саюзсельгастэхнікі. З 1971 года старшыня рэспубліканскага аб’яднання Белсельгастэхнікі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8 склікання. На XXVII з’ездзе КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ