Ігар Лявонавіч Капылоў (нар. ) — беларускі мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук, спецыяліст у галіне анамастыкі.
Дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны
Выбраная бібліяграфія Беларуская мова ў табліцах і схемах : дапаможнік для школьнікаў і абітурыентаў / І. Л. Капылоў, С. Я. Рапацэвіч. — 3-е выданне. — Мінск: Современное слово, 2005. — 223 с. — ISBN 985-443-536-9. Гісторыя беларускай зямлі ва ўласных імёнах: па слядах Дзён пісьменства : манаграфія / Г. М. Мезенка, І. Л. Капылоў ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П. М. Машэрава». — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2015. — 139 с. : ил. ; 20 см. — Бiблiягр.: с. 129—135 (90 назв.)
Крыніцы
Спасылкі Ігар Капылоў: «З мовай трэба працаваць далікатна» // Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Людміла Рублеўская Ігар Капылоў: Нездарма ж кажуць, што беларуская мова — гэта жывая музыка // Газета «Звязда» Дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў: роднае слова старажытнае і бярэ выток з XIV стагоддзя // СБ. Беларусь сегодня Игорь Леонович Копылов — Igor L. Kopylov (Ihar L. Kapylou) // Сайт Медиалингвистической комиссии при Международном комитете славистов (ЮНЕСКО)
Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі