Леанід Івановіч Папоў (; ) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза, Герой Кубы, Герой Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія, Герой Працы В’етнама, Герой Венгерскай Народнай Рэспублікі. Лётчык-касманаўт СССР (1980). Біяграфія Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1968), Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю.​А.​Гагарына (1976). З 1970 года ў атрадзе касманаўтаў. Здзейсніў (як камандзір экіпажаў) палёты: 9.4—11.10.1980 з В.В.Руміным на касмічным караблі (КК) «Саюз-35» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6» (пасадка на КК «Саюз-37»), 14—22.5.1981 з Д.Прунарыу на КК «Саюз-40» і АС «Салют-6», 19—27.8.1982 з А.А.Серабровым і С.Я.Савіцкай на КК «Саюз Т-7» і АС «Салют—7» (пасадка на КК «Саюз Т-5»). У космасе правёў 200,6 сутак. Залаты медаль імя К.​Э.​Цыялкоўскага АН СССР.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы на марках