Аляксандр Аляксандравіч Бальшуноў (; нар. , Падывоцце, Бранская вобласць) — расійскі лыжнік, алімпійскі чэмпіён 2022 года ў скіятлоне, чэмпіён свету 2021 года ў скіятлоне, двухразовы ўладальнік Вялікага крыштальнага глобуса (2019/20, 2020/21), двухразовы пераможца лыжнай шматдзённай гонкі Тур дэ Скі (2019/2020 і 2021). Двухразовы пераможца і сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету па бегу на ролікавых лыжах. Заслужаны майстар спорту Расіі (2018). Універсал, паспяхова выступае як у спрынтарскіх, так і ў дыстанцыйных гонках.

Аляксандр Бальшуноў з’яўляецца першым і пакуль адзіным расійскім лыжнікам, які стаў чэмпіёнам агульнага заліку Кубка свету (апошні раз савецкія спартсмены выйгравалі гэты прэстыжны трафей у 1991 годзе, калі перамогу атрымаў Уладзімір Смірноў). Акрамя таго, Бальшуноў — рэкардсмен зборнай Расіі па колькасці асабістых перамог (28) і прызавых месцаў (59) на этапах Кубка свету па лыжных гонках.

Аляксандр Бальшуноў з’яўляецца ваеннаслужачым войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі, займае пасаду інструктара спартыўнай каманды пры ўпраўленні Уральскай акругі войскаў нацыянальнай гвардыі, мае воінскае званне «лейтэнант».

Катэгорыя:Лыжнікі Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках Катэгорыя:Чэмпіёны свету па бегу на ролікавых лыжах Катэгорыя:Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы (Расія) Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі Катэгорыя:Майстры спорту Расіі