DAX () — гэта адзін з найважнейшых фондавых індэксаў Германіі. Індэкс вылічваецца як сярэдняе ўзважанае па капіталізацыі значэнне коштаў акцый 40 найбуйных акцыянерных кампаній Германіі. DAX з’яўляецца эквівалентам брытанскага FTSE 100 і амерыканскага індэкса Доу-Джонса.

DAX быў створаны 1 ліпеня 1988 года, яго пачатковае значэнне складала 1000 пунктаў. Індэкс вылічваецца кампаніяй Deutsche Börse AG.

24 лістапада 2020 года Deutsche Börse абвясціла аб пашырэнні склада індэкса на дзесяць дадатковых кампанентаў з мэтай больш поўна адлюстроўваць сучасную структуру эканомікі Германіі. Пашырэнне адбылося ў 3 квартале 2021 года.

Разлік індэкса Са студзеня 2016 года індэкс разлічваецца кожны гандлёвы дзень з 9.00 раніцы па Цэнтральнаеўрапейскім часе. Пры вылічэнні DAX выкарыстоўваюцца кошты акцый на электроннай біржы XETRA.

Для разліку, заснаванага на формуле Эцьена Ласпейрэса, цэны акцый выбраных лістынгавых кампаній узважваюцца ў адпаведнасці з іх рыначнай капіталізацыяй.

Улічваюцца толькі акцыі, якія знаходзяцца ў свабодным звароце. Калі капітал кампаніі падзелены на некалькі тыпаў акцый (напрыклад, звычайныя акцыі і прывілеяваныя акцыі), выкарыстоўваецца тып акцый з больш высокай ліквіднасцю.

Крытэрыі выбару З верасня 2021 года кампаніі маюць права на ўключэнне ў DAX толькі па аднаму асноўныму крытэрыю — рынкавай капіталізацыі акцыянернага таварыства. Улічваецца сумарны кошт усіх акцый, якія знаходзяцца ў вольным звароце, а не ў руках стратэгічных інвестараў. Іншыя ранейшыя крытэрыі, як, напрыклад, актыўнасць гандлю каштоўнымі паперамі, адпалі.

Дадаткова ўведзена новая строгая ўмова: кандыдаты ў DAX 40 павінны, як мінімум, два гады працаваць з прыбыткам, а таксама рэгулярна прадстаўляць не толькі гадавыя і паўгадавыя, але і квартальныя справаздачы, якія прайшлі пэўны аўдыт.

Акцыя можа быць выключана з індэкса паміж датамі рэбалансавання, калі яе вага перавышае 10 %, а 30-дзённая гістарычная валацільнасць кошту акцыі перавышае 250 %.

Спіс кампаній Станам на 8 кастрычніка 2025 года індэкс складаўся з наступных кампаній: Adidas Airbus Group Allianz BASF Bayer Beiersdorf AG BMW ST Brenntag AG Commerzbank Continental AG Daimler Truck Holding Deutsche Bank AG Deutsche Boerse Deutsche Post Deutsche Telekom AG E.ON SE Fresenius Medical Care Fresenius SE GEA Group AG Hannover Rueckversicherung SE Heidelberg Materials Henkel VZO Infineon Mercedes Benz Group Merck MTU Aero Munich Re Group Porsche Qiagen Rheinmetall AG RWE AG ST SAP Scout24 AG Siemens AG Siemens Energy AG Siemens Healthineers Symrise AG Volkswagen VZO Vonovia Zalando SE

Крыніцы

Катэгорыя:Еўрапейскія фондавыя індэксы