Томас Джонатан Джэксан (з 1861 года вядомы таксама пад мянушкай «Стоўнуол», або «Каменная Сцяна» (, а таксама «Old Blue Light»);  — ) — генерал Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі ў гады Грамадзянскай вайны.

Біяграфія

Адзін з самых таленавітых генералаў Поўдня і адзін з самых знакамітых генералаў у гісторыі ЗША. У бітве пры Чанселарсвілі 2 мая 1863 года быў па памылцы паранены дазорам канфедэратаў, пазбавіўся рукі і памёр праз 8 дзён ад пнеўманіі. Гібель Джэксана лічыцца адной з прычын няўдач Паўночна-Вірджынскай арміі ў ходзе наступнай Гетысбергскай кампаніі і ўсёй наступнай вайны. Па сведчанні генерала Гордана, Роберт Лі лічыў гібель Джэксана асноўнай прычынай паразы Канфедэрацыі ў Грамадзянскай вайне.

Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Генералы ЗША