Карабахскі драм () — намінальная грашовая адзінка непрызнанай дзяржавы Нагорна-Карабахская Рэспубліка.
Афіцыйна ўведзены ў абарачэнне як плацежны сродак у 2005 годзе. Аднак у рэальным абарачэнні не ўжываюцца праз нязначнасць наміналу і абмежаванасць тыражу. Як аб’ект цікавасці калекцыянераў-нумізматаў прадаецца (у тым ліку і праз інтэрнэт) значна даражэй за намінальны кошт.
Карабахскі драм роўны па намінале армянскаму драму, асноўнаму плацежнаму сродку на тэрыторыі НКР.
1 драм = 100 лумам.
Манеты Выява Намінал Матэрыял Дыяметр(мм) Таўшчыня(мм) Маса(г) Рэверс <big>50 лум алюміній 20,0 1,4 0,95 конь антылопа <big>1 драм алюміній 21,7 1,5 1,13 фазан св. Рыгор леапард <big>5 драмов бронза 20,0 1,74 4,5 Гандзасарскіманастыр манумент«Мы — нашы горы»
Банкноты Серыя 2004 года Выява Намінал(драмаў) Памеры(мм) Асноўныяколеры Апісанне Гадывыпуска Аверс Рэверс Аверс Рэверс <big>2 150×80 чырвона-карычневы герб НКР, Гандзасарскі манастыр,св. Рыгор Іаан Прадцеча и Ісус,Распяцце, герб НКР 2004 <big>10 165×90 блакітна-зялёны герб НКР, Ісус з Евангеллем,манастыр Дадыванк Худаферынскі мост,вінная бочка з вінаградам,карабахскі дыван, герб НКР 2004<small>Маштаб выявы — 1,0 пікселя на міліметр.
Катэгорыя:Валюты Катэгорыя:Нагорна-Карабахская Рэспубліка