Матэра () — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Базіліката. Матэра, меншая з дзвюх правінцый рэгіёна Базіліката, размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы рэгіёна на беразе Іанічнага мора і займае плошчу 3447 км². Даўжыня ўзбярэжжа складае 35 км.

Вадасховішча Сан-Джуліяна з’яўляецца месцам аховы птушак, прыродны помнік Каланчы — гліністая фармацыя, якая ўтварыла мудрагелістыя формы пад уздзеяннем вады.

Сталіцай правінцыі з’яўляецца горад Матэра.

Катэгорыя:Правінцыі Базілікаты