Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2016 годзе з мэтай канцэнтрацыі навуковага, канструктарскага і тэхналагічнага патэнцыялаў, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў у распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці беспілотных авіяцыйных і іншых робататэхнічных комплексаў і іх кампанентаў для вырашэння актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, павышэння яе абароназдольнасці, развіцця экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі.РНТБ
Гісторыя Навуковай і вытворчай асновай для стварэння прадпрыемства стала дзейнасць навукова-вытворчага цэнтра «Беспілотныя авіяцыйныя комплексы і тэхналогіі», які з 2008 па 2015 год з’яўляўся структурным падраздзяленнем Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.
Напрамкі дзейнасці правядзенне навуковых даследаванняў і распрацовак па стварэнні і мадэрнізацыі беспілотных авіяцыйных комплексаў у цэлым і іх асобных кампанентаў распрацоўка бартавой і наземнай авіёнікі, метадалогіі пабудовы беспілотных авіяцыйных комплексаў, трэнажораў і імітатараў
Прадукцыя і паслугі беспілотныя лятальныя апараты наземныя пункты кіравання гірастабілізаваныя оптыка-электронныя сістэмы апаратна-праграмныя і пілатажна-навігацыйныя комплексы для кіравання беспілотнымі лятальнымі апаратамі катапульты трэнажоры, напаўнатурныя выпрабавальныя мадэлюючыя комплексы, стэнды настройкі пілатажна-навігацыйных комплексаў і аналізу дадзеных палётаў крыніцы інфрачырвонага выпраменьвання выкананне паслуг па тэхнічным навучанні, сэрвісным (гарантыйным) абслугоўванні выпускаемай прадукцыі, маніторынгу зямной (воднай) паверхні, наземных аб’ектаў з паветра
Спасылкі Афіцыйная старонка Профіль на сайце Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
Гл. таксама Беспілотны лятальны апарат
Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты