Эшлі Барці (; нар. , Іпсуіч, Квінсленд) — аўстралійская тэнісістка, першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе; пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2019, Уімблдан-2021, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2022); пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2018); фіналістка ўсіх чатырох турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Уімблдан, Адкрыты чэмпіянат ЗША-2013, -2019 і Адкрыты чэмпіянат Францыі-2017); пераможца аднаго Выніковага турніру ў адзіночным разрадзе (Фінал тура WTA-2019); пераможца 27 турніраў WTA (з іх 15 у адзіночным разрадзе); бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года ў міксце.

У юніёрах: пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2011); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

У 2015—2016 гг. прафесійна гуляла ў крыкет (Twenty20).

Спасылкі

Інтэрв’ю сайту WTA

Катэгорыя:Тэнісісткі Аўстраліі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым парным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Крыкетчыкі Аўстраліі Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту