Міхаіл Герасімавіч Маршын () — беларускі гаспадарчы дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

Удзельнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну. У 1948—1979 гадах старшыня калгаса імя Кірава Жлобінскага раёна. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах.

Памёр у Мінску ў 2004 годзе. Пахаваны на могілках вёскі Старая Рудня.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966), кавалер ордэна Леніна.

Памяць

Імя М. Г. Маршына носіць адна з вуліц Жлобіна (Гомельская вобласць). У гонар М. Г. Маршына на будынку Стараруднянскага клуба размешчана мемарыяльная дошка. Імя М. Г. Маршына на Алеі Герояў у Жлобіне (Гомельская вобласць). У сярэдняй школе д. Старая Рудня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці адна з экспазіцый у музеі прысвечана М. Г. Маршыну.

Крыніцы

Літаратура Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. — С. 35. Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 150. Вызначыліся працай // Памяць: Гіст.- дакум. хроніка Жлобіна і Жлобін. р-на / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2000. — С. 684. Котляров И. Кое-что о себе // Трудовая гвардия Гомельшчины / Сост. А. М. Иванисов и др. — Мн.: Беларусь, 1986. — С. 203—205. Маршин Михаил Герасимович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5 — и т. Т. 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Бел. Сов. Энциклопедия, 1981. — C. 409. Маршын Михаил Герасимович // Беларуская Савецкая энцыклапедыя. У 12 т. Т. 7. Манцякі — Паддубічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыкл., 1973. — С. 47.

Спасылкі

Маршин Маршин Михаил Герасимович.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў