Прэмія «Тоні» () — папулярная назва прэміі, якая штогод прысуджаецца за дасягненні ў галіне амерыканскага тэатра, уключаючы музычны тэатр (перш за ўсё шматлікія пастаноўкі на Брадвеі, Нью-Ёрк). Поўная афіцыйная назва прэміі — «Antoinette Perry Award for Excellence in Theatre». Сваю назву прэмія атрымала ў гонар амерыканскай актрысы і рэжысёра (1888—1946).

Прэмія прысуджаецца супольнасцю, якая складаецца з прыблізна 700 чалавек, якія маюць дачыненне да індустрыі забаў і журналістыкі. Прэмія «Тоні» была заснавана ў 1947 годзе і лічыцца тэатральным эквівалентам кінематаграфічнага «Оскара», музычнай «Грэмі» і тэлевізійнай «Эмі».

Цяпер прэмія ўручаецца ў 26 асноўных і 4 спецыяльных катэгорыях. Зноскі

Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:Прэмія «Тоні»