Арахлей (, ) — самае вялікае возера Івана-Арахлейскай сістэмы азёр на поўдні Віцімскага пласкагор’я ў Забайкальскім краі. Знаходзіцца за 40 км на захад ад горада Чыты. Адносіцца да басейна ракі Хілок (правы прыток Селенгі).
Апісанне Плошча воднай паверхні — 58,5 км², плошча вадазбору — 242 км² (па іншых дадзеных — 256 км²), аб’ём вады — 0,61 км³. Даўжыня — 10,7 км, шырыня — 7 км. Вышыня над узроўнем мора — 965 м.
Вада ў возеры прэсная, праточная. Мінералізацыя — 100—200 мг/дм³.
Возера Арахлей адрозніваецца ад іншых Івана-Арахлейскіх азёр значнымі глыбінямі — найбольшая глыбіня 19,5 м у паўночна-ўсходняй частцы вадаёма. У цэнтральнай частцы глыбіні дасягаюць больш за 16 м. Хуткае нарастанне глыбінь прасочваецца ў паўночнай частцы возера. У паўднёвай частцы дно спадзістае з паступовым павелічэннем глыбінь да цэнтра возера.
У прыбярэжнай частцы дно пясчана-галечнікавае, да глыбінь 3-5 метраў — пясчана-глеістае. Астатняя частка дна пакрыта глеем арганічнага паходжання.
У возера ўпадае дзве невялікія ракі — Домка і Гразнуха (Шаборта).
Катэгорыя:Азёры Расіі Катэгорыя:Геаграфія Забайкальскага края Катэгорыя:Басейн Ангары