Прэмія імя Міхася Стральцова — беларуская літаратурная прэмія, заснаваная ўдавой Міхася Стральцова Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у 2018 годзе. Традыцыйна ўручаецца ў дзень народзінаў патрона 14 лютага. У якасці прэміі «Саюз беларускіх пісьменнікаў» выдае кнігу лаўрэата.

Лаўрэаты Алег Мінкін (2018) Анхела Эспіноса Руіс (2019) Анатоль Вярцінскі (2020) Наста Кудасава (2021) Антаніна Хатэнка (2022) Юрась Пацюпа (2023) Усевалад Сцебурака (2024) Кастусь Цвірка (2025)

Зноскі

Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі