Маўнт-Вернан () — горад у штаце Нью-Ёрк (ЗША). Размешчаны на рацэ Бронкс. Паўночны жылы прыгарад Нью-Ёрка.

Гісторыя Горад заснаваны ў 1851 годзе на ўскраіне старажытнага горада Істчэстэр. Атрымаў назву ў гонар Маўнт-Вернана — маёнтка Джорджа Вашынгтона ў Віргініі. Падчас Амерыканскай вайны за незалежнасць у акрузе адбылося некалькі важных бітваў. Царква св. Паўла (1761), прыстасаваная англійскімі вайскоўцамі пад шпіталь, цяпер абвешчана помнікам нацыянальнага значэння.

На 1970 год у горадзе пражывала 73 тыс. жыхароў, з іх у прамысловасці былі заняты 10 тыс. чалавек.

Катэгорыя:Гарады штата Нью-Ёрк